Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СТАЯНКА ЕЛІСЕЕВІЧЫ

З энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі”

ЕЛІСЕЕВІЧЫ, верхнепалеалітычная стаянка 1-й паловы апошняй стадыі Валдайскага зледзянення ў вёсцы Елісеевічы Бранскага раёна (вобласць пражывання этнічных беларусаў). На правым беразе р. Судасць. Адкрыў у 1930 г. К.М. Палікарповіч, даследавалі ў 1935, 1936, 1946, 1948 гадах К.М. Палікарповіч, у 1936 Ф.М. Завярняеў, у 1946 М.В. Ваяводскі, у 1963-68 г. У.Дз. Будзько. У ніжнім гарызонце (20-18 тысячагоддзем да н.э.) выяўлены рэшткі паўзямлянкавых жытлаў авальнай формы, заглыбленых у зямлю на 0,5-0,6 м, зробленых з розных касцей маманта (чарапы, буйныя трубчастыя плоскія косці). Знойдзены крамянёвыя прылады працы (бакавыя, вуглавыя, сярэдзінныя, пляскатыя разцы, скрабкі на канцах ножападобных пласцін, вастрыі, пласціны з прытупленным рэтушшу краем, долаты, цяслападобныя прылады, адбойнікі, ратушоры. Нуклеусы, вырабы з касцей зайца, лісіцы, ваўка, бурага мядзведзя, пясца, паўночнага аленя і інш., біўня маманта (верацёнападобныя наканечнікі коп’яў, землекапалкі, іглы з вушкам, шылы, праколкі). У ліку цікавых знаходак – авальныя пласціны з біўня маманта са складаным геаметрычным арнаментам у выглядзе 6-вугольнікаў, зігзагаў, ліній, што нагадваюць луску рыбы, выявы рыбы; жаночая статуэтка з біўня маманта; упрыгожанні (амулеты, падвескі) з прасвідраваных для падвешвання зубоў дробнай жывёлы, марскіх ракавін і прэснаводных малюскаў, трубчатых марскіх чарвякоў. Культурны пласт верхняга гарызонту 2,5 м. Выяўлены крамянёвыя наканечнікі стрэл з бакавой выемкай , (А.Г.: грэнская культура) пласціны, скрабкі. Датуецца ніжні гарызонт 20-18 тысячагоддзем да н.э., верхні- 13-10 тысячагоддзем да н.э. Літ.: 167, 168, 172, 847, 919. У.Дз. Будзько. Каментар Г.А.: Бранская вобласць – этнічная тэрыторыя беларусаў. Паводле арнаменту на косці помнік нагадвае Юравічы.

ЕЛІСЕЕВІЧЫ, АРХЕАЛАГІЧНЫ ПОМНІК

З пляцоўкі Вікіпедыя.

ЕЛІСЕЕВІЧЫ — верхнепалеалітычная стаянка 1-й паловы апошняй стадыі валдайскага зледзянення ў в. Елісеевічы Бранскага раёна. На правым беразе р. Судасць. Адкрыў у 1930 г. К. М. Палікарповічам, даследавалі ў 1935, 1936, 1946, 1948 Палікарповіч, у 1936 г. Ф. М. Завярняеў, у 1946 г. М. В. Ваяводскі, у 1963—1968 гг. У. Дз. Будзько. У ніжнім гарызонце выяўлены рэшткі паўзямлянкавых жытлаў авальнай формы, заглыбленых у зямлю на 0,5 — 0,6 м, зробленых з розных касцей маманта (чарапы, буйныя трубчастыя плоскія косці). Знойдзены крамянёвыя прылады працы (бакавыя, вуглавыя, сярэдзінныя, пляскатыя разцы, скрабкі на канцах ножападобных пласцін, вастрыі, пласціны з прытупленым рэтушшу краем, долаты, цяслападобныя прылады, адбойнікі, рэтушоры), нуклеусы, вырабы з касцей зайца, лісіцы, ваўка, бурага мядзведзя, пясца, паўночнага аленя і інш., біўня маманта (верацёнападобныя наканечнікі коп'яў, землекапалкі, іглы з вушкам, шылы, праколкі). У ліку цікавых знаходак — авальныя пласціны з біўня маманта са складаным геаметрычным арнаментам у выглядзе 6-вугольнікаў, зігзагаў, ліній, што нагадваюць луску рыбы, выявы рыбы; жаночая статуэтка з біўня маманта; упрыгожанні (амулеты, падвескі) з прасвідраваных для падвешвання зубоў дробнай жывёлы, марскіх ракавін і прэснаводных малюскаў, трубачак марскіх чарвякоў. Культурны пласт верхняга гарызонту 2,5 м. Выяўлены крамянёвыя наканечнікі стрэл, у т.л. з бакавой выемкай, пласціны, скрабкі. Датуюцца: ніжні гарызонт XX — XVIII-м тысячагоддзямі да н.э., верхні — XIII—X тысячагоддзямі да н.э. Літаратура • Будько, В. Д. Верхний палеолит Северо-Запада Русской равнины // Доклады и сообщения археологов СССР. — М., 1966. • Будько, В. Д. Елисеевичское верхнепалеолитическое поселение // Доклады АН БССР. — 1965. — Т. 9. — № 10. — С. • Будько, В. Д., Возняячук, Л. Н. Палеолит Белоруссии и смежных территорий // Древности Белоруссии. — Мн., 1969. • Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1. — Мн., 1970. • Поликарпович, К. М. Палеолит Верхнего Поднепровья. — Мн., 1968. Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%95%D0%BB%D1%96%D1%81%D0%B5%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B,_%D0%B0%D1%80%D1%85%D0%B5%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%D0%BF%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz