Асветніцка-адукацыйны сайт пра беларусаў

 ГЕРАДОТАВЫ НЕЎРЫ 

 ЛІЦЬВІНЫ-БЕЛАРУСЫ

СТАЯНКА РУДНЯ СПОНІЦКАЯ

(Энцыклапедыя “Археалогіі і нумізматыкі Беларусі”)

РУДНЯ СПОНІЦКАЯ, стаянка эпох мезаліту і неаліту каля в. Рудня Споніцкая. Веткаўскага раёна. За 300 м на ПнЗ ад вёскі, на правым беразе р. Спонкі, ва ўрочышчы Латкі, на пясчаным узвышшы 1-й надпоплаўнай тэрасы. Адкрыў у 1923-25 г.г. А.В. Кротаў, абследавалі К.М. Палікарповіч, І.М. Ціханенкаў, У.Дз. Будзько, А.Г. Калечыц і інш.

Большая частка знаходак – крамянёвыя наканечнікі стрэл (тронкавыя з апрацоўкай з брушка і пяра і без яе, пласціністыя з апрацоўкай з брушка), а таксама вуглавыя, бакавыя, на вуглу зламанай пласціны разцы, канцавыя на кароткіх пласцінах і круглаватыя на дробных адшчэпах скрабкі, праколкі, свярдзёлкі, нажы на параўнальна невялікіх пласцінах, мікрапласціны і інш. Архаічны выгляд большасці знаходак пазваляе датаваць іх эпохай мезаліту. Фрагменты ляпнога посуду, упрыгожанага тыповым для верхнедняпроўскай культуры арнаментам (грабенчатыя, ямкавыя, і лапчастыя адбіткі), адносяцца да эпохі неаліту. Літ.: 1183. А.Г. Калечыц.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

© wawkalaki

Сделать бесплатный сайт с uCoz